Амброз Бірс
Амброз Бірс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1842[1][2][3][…] |
Памёр | мерк. 1914 |
Пахаваны |
|
Бацькі | Marcus Aurelius Bierce[d][4] Laura Sherwood[d][4] |
Сужэнец | Mary Ellen Day[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, аўтар афарызмаў, паэт, пісьменьнік навуковай фантастыкі |
Гады творчасьці | з 1871 |
Жанр | сатыра і раман жахаў[d] |
Мова | ангельская мова[5] |
Подпіс | |
https://donswaim.com |
Амброз Гвінэт Бірс (па-ангельску: Ambrose Gwinnett Bierce, 24 чэрвеня 1842, Агаё, ЗША — 26 сьнежня 1913) — амэрыканскі пісьменьнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу, паэт. Аўтар кароткай прозы, нарысаў, эсэ, баек і паэзіі. Найбольш вядомы сваімі вайсковымі і містычнымі («жахлівымі») апавяданьнямі. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў ЗША. Працаваў у часопісе «News Letter» (Сан-Францыска), у 1868 стаў яго рэдактарам[6]. У 1871 годзе апублікаваў першае апавяданьне «The Haunted Valley» (па-беларуску: Жыхары даліны) у часопісе «Overland Monthly»[7]. У сьнежні 1871 году ажаніўся з Мэры Элен Дэй, зь якой ад 1872 да 1875 году жыў у Лёндане, пісаў для часопісаў «Fun» ды «Figaro», быў рэдактарам «Lantern» для імператрыцы Францыі Яўгеніі, апублікаваў тры кнігі — «The Fiend’s Delight» (па-беларуску: Захапленьне дэмана, 1872), «Nuggets and Dust Panned Out in California» («Самародкі ды пыл, здабытыя ў Каліфорніі», 1872), ды «Cobwebs from an Empty Skull» («Павуціньне з пустога чэрапа», 1874).
У 1877 годзе стаў намесьнікам рэдактара часопіса «Argonaut», які выдаваўся ў Сан-Францыска. У 1879-1880 займаўся здабычай золата ў Дакоце. Потым пяць гадоў рэдагаваў часопіс «San Francisco Illustrated Wasp» (па-беларуску: Аса). У 1887 годзе перайшоў у газэту «San Francisco Examiner», у якім вёў калёнку. У 1896 годзе пераехаў у сталіцу Вашынгтон, дзе працягваў працаваць у часопісах ды газэтах. У 1913 годзе зьехаў у Мэксыку, дзе апынуўся падчас рэвалюцыі ды верагодна быў забіты[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ambrose Bierce // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Ambrose Bierce // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Societies A. C. o. L., Press O. U., Berkove L. I. Ambrose Gwinnett Bierce // Bierce, Ambrose Gwinnett (24 June 1842–1914?), author and journalist (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1600121
- ^ а б Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ Bierce, Ambrose // CONOR.SI
- ^ а б Ambrose Bierce. Encyclopedia Britannica (20 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024 г.
- ^ The Haunted Valley
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |