Duff
Duff — выдуманы гатунак піва ў сэрыяле «Сымпсаны». Улюбёны гатунак Гамэра Сымпсана. Duff зьяўляецца пародыяй на масавае амэрыканскае піва: сярэдняй якасьці, таннае, з назойлівай рэклямай. Піва мае афіцыйнага прадстаўніка — Дафмана.
Галоўны канкурэнт піва «Даф» — піва «Фад» (Fudd), якое ўпершыню зьяўляецца ў эпізодзе «Colonel Homer». Піва «Фад» вельмі папулярна ў горадзе Шэлбівіле, хоць Мо неяк згадаў, што ён думае, што гэтае піва было забароненае, бо «ад яго гэтыя вяскоўцы сьлепнулі».
Падабенства з «Budweiser»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Этыкеткі абодвух гатункаў падобныя.
- «Будвайзэр» часта завуць «Буд», гэты назоў гучаў і ў рэклямных роліках.
- «Будвайзэр» выкарыстаў вобраз Будмана.
Гатункі піва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўважаныя ў сэрыяле гатунку піва «Даф»:
- Duff — розныя эпізоды.
- Duffenbrau — эпізод «Mayored to the Mob».
- Duff Lite — эпізод «Duffless».
- Duff Dry — эпізод «Duffless».
- Duff Jr.
- Duff Dark — эпізод «Duffless».
- Lady Duff — эпізод «Duffless».
- Duff Lager
- Raspberry Duff — эпізод «Duffless».
- Tartar Control Duff — эпізод «Duffless».
- Henry K. Duff’s Private Reserve
- Duff Blue
- Duff Stout
- Duff Zero (безалькагольнае)
- Duff Extra Cold
- Duff Microbrew
- New Duff
- Duff Gummi Beers — эпізод «Duffless».
- Duff Experimental
- Duff Red
- Duff Ice — кампутарная гульня «The Simpsons Hit & Run».
- Duff Special Reserve
- Duff Draft
- Duff Malt
- Duff Christmas Ale
- Duff Amber Fire-Brewed Barley Export
- Duff’s Double-Dunkin' Breakfast Lager
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піва пад маркай «Duff» выраблялася ў Паўднёвай Аўстраліі зь сярэдзіны 1990 году да 1996 году, калі высьвятлілася, што назоў без дазволу запазычаны з «Сымпсанаў». Кошт гэтага піва даходзіць цяпер да 10 000$ за скрынку, тады як у вытворцы яна каштавала 24$.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Золото Гомера (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Duff — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |