Шруба
Шру́ба (па-польску: śruba, па-нямецку: Schraube) — дэталь машынаў і мэханізмаў цыліндрычнай формы з галоўкай на адным канцы і разьбой для шрубаваньня (вінтам) у адну з дэталяў, якія злучаюцца, на іншым канцы. Некаторыя рэзьбавыя шрубы прызначаныя для спалучэньня з гаёкам, які мае ўнутраную разьбу, дзеля больш трывалага замацаваньня. Іншыя рэзьбавыя шрубы маюць завостраны канчатак, але такія шрубы прызначаны да зашрубоўваньня ў больш мяккі матэрыял. Найбольш распаўсюджанымі відамі шрубаў, зьяўляюцца тыя, што прызначаны да шчэпліваньня двух прадметаў разам.
Шруба заўсёды мае галоўку, якая зьяўляецца адмысловай сэкцыя на адным канцы шрубы. Яна звычайна большая за самое цела шрубы, бо ўтрымлівае яе ад загону на даўжыню большую чым даўжыня шрубы. Гэтая акаклічнасьць таксама дазваляе зашрубіць шрубу і выцягнуць яе, калі гэта патрэбна. Для ўвагнаньня шрубы ў прадмет выкарыстоўваюць адмысловыя прылады, як то зашрубкі і гаечныя ключы.
Большасьць шрубаў закручваюцца па напрамку гадзіньнікавай стрэлцы, то бок маюць правую разьбу. Аднак існуюць шрубы зь левай разьбой, якія выкарыстоўваюцца ў выключных выпадках, напрыклад, калі шруба будзе падлягаць узьдзеяньню крутоўнага моманту накіраванага супраць гадзіньнікавай стрэлцы. У такім выпадку шруба зь левай разьбой будзе больш прыдатным выбарам.
Строгага адрозьненьня шрубаў ад балтоў не існуе, аднак існуе меркаваньне, што шруба зашрубоўваецца ў дэталь, а на болт наварочваецца гайка. Таксама, у адрозьненьне ад балтоў, цела шрубы пакрытае разьбой цалкам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што вынаходзтва шрубы паводле некаторых гіпотэзаў пріпысваецца Сэнахэрыбу, каралю Асырыі, археалягічныя знаходкі і сьведчаньні такой прылады зьявіліся толькі ў эпоху элінізму, таму прылада, як лічыцца, ёсьць вынаходзтвам грэцкага навукоўца Архімэда[1]. Хоць ён і нагадвае шрубу, але гэта ня ёсьць звычайнай шрубай у звыклым на сёньняшні дзень сэнсе гэтага слова.
Раней шруба была апісана грэцкім матэматыкам Архітам Тарэнцкім. Да І стагодзьдзя да нашай эры драўляныя шрубы часта выкарыстоўваліся па ўсім Міжземнамор’е ў шрубавых прэсах, пабудаваных дзеля адцісканьня аліўкавага алею з масьлінаў і адцісканьня соку зь вінаграду пры вінаробстве. Мэталічныя шрубы, якія выкарыстоўваліся ў якасьці крапяжоў, былі рэдкімі ў Эўропе да XV стагодзьдзя, калі яны наогул былі вядомыя. Як вядома, што ручныя зашрубкі існуюць зь сярэднявечных часоў, то бок вядомыя пазьней за 1580-я гады, хаця яны, напэўна, не атрымалі шырокага распаўсюджваньня да 1800 году[2].
Да таго, як разьбовыя зашпількі набылі шырокае распаўсюджваньне, існавала шмат формаў мацаваньня прадметаў і іхных частак паміж сабой. Традыцыйна выкарыстоўвалася цясьлярства і кавальства, а не мэханічная апрацоўка шляхам нарэзаньня, таму ва ўжытку меліся шканты, шпількі, кліны, шыпавае злучэньне, прыстасаваньні для раздымавага злучэньня дэталяў, цьвікі, кавальскае злучэньне і мноства відаў абвязкі шнуром вырабаў з скуры альбо воўны, выкарыстоўваючы розныя віды вузлоў. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў суднабудаваньні выкарыстоўваліся шплінты і ніты. Клеі таксама існавалі, але выкарыстоўваліся не ў такім аб’ёме чым сёньня.
Да канца XVIII стагодзьдзя мэталічная шруба ня стала звычайнай зашпількай, пакуль ня былі распрацаваны станкі для ейнай масавай вытворчасьці. Разьвіцьцё шрубаў асабліва квітнела ў 1760-я і 1770-я гады[3], калі назіралася масавая вытворчасьць мэталічных шрубаў для дрэва. Браты Джоб і Ўільям Ўает з Стэфардшыра, Вялікабрытанія[4], запатэнтавалі ў 1760 годзе першую шрубавую машыну. Для атрыманьня патрэбнага кроку разьбы шрубы паваротны падпілак, як то шрубавая перадача, прарэзваў шчыліны ў дэталі, у той час як галоўны шпіндэль трымаўся нерухома[4]. Да 1776 году браты Ўает зладзілі і пабудавалі фабрыку па вырабу шрубаў[4]. Іхнае прадпрыемства правалілася, але новыя ўладальнікі неўзабаве мелі прыбытак і пашырылі вытворчасьць, вырабляючы ў 1780-х гадох па 16 тысяч шрубаў на дзень і маючы толькі 30 працаўнікоў[5], што была даволі рэвалюцыйнай прадукцыйнасьцю на той час.
Тым часам ангельскі вытворца інструмэнтаў Джэсі Рамсдэн працаваў над стварэньнем машыны для стварэньня шрубавых наразаньняў, і ў 1777 годзе ён вынайшаў першы такарна-шрубавы станок[6]. Брытанскі інжынэр Гэнры Модсьлі набыў вядомасьць, папулярызуючы свае такарныя станкі, распрацаваныя ў 1797 і 1800 гадох, якія спалучалі ў сябе шрубанарэзную і мэталарэзную частку, а таксама зубчаты рэдуктар, што дазволіла вырабляць шрубы ў прамысловых аб’ёмах. У пэўным сэнсе ён аб’яднаў напрацоўкі братоў Ўает і Рамсдэна і, такім чынам, вынайшаў машыну, якая дазволіла значна палегчыць вытворчасьць, што прадугледжвала кадыфікацыю прадукцыі. Ягонае прадпрыемства сталася лідэрам у галіне станкабудаваньня на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў пасьля гэтага.
Гэтыя распрацоўкі эпохі 1760—1800 гадоў, асабліва братоў Ўает і Модсьлі, несумненна, сталіся важнымі драйвэрамі, якія выклікалі значнае павелічэньне выкарыстаньня разьбовых крапяжоў. Стандартызацыя формаў шрубаў пачалася амаль адразу, але не была хутка завершаная. Далейшыя ўдасканаленьні масавай вытворчасьці шрубаў прывялі да значнага падзеньня коштаў на гэтую дэталь змацоўваньня на працягу XIX стагодзьдзя[7]. У 1909 годзе была запатэнтаваная шруба з квадратным шліцам канадцам Пітэрам Л. Робэртсанам. Гэты тып галоўкі шрубы атрымаў распаўсюджваньне галоўным чынам у Канадзе. Гэтак вядома, што ў 1920-х і 1930-х гадах на аўтамабілях Форду канадзкае вытворачасьці выкарыстоўваліся шліцы такога тыпу. У 1933 годзе амэрыканец Джон Томпсан распрацаваў свае шрубы з квадратным шліцам. Інжынэр Гэнры Філіпс выкупіў патэнт Томпсана і заснаваў кампанію Phillips Screw Company. Распрацаваўшы тэхналёгію вытворчасьці такіх шрубаў, ён ня здолеў укараніць яе ў сябе. Толькі ў 1937 годзе вынаходзтвам зацікавілася кіраўніцтва American Screw Company. Такія шрубы ўпершыню пачалі выкарыстоўваць у вытворчасьці Cadillac. За часам Другой сусьветнай вайны такія шрубы сталі прымяняць у вытворчасьці вайсковай тэхнікі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stephanie Dalley and John Peter Oleson (January 2003). «Sennacherib, Archimedes, and the Water Screw: The Context of Invention in the Ancient World». Technology and Culture. 44 (1).
- ^ Rybczynski 2000. С. 34.
- ^ Rybczynski 2000. С. 75—99.
- ^ а б в Rybczynski 2000. С. 75.
- ^ Rybczynski 2000. С. 76.
- ^ Rybczynski 2000. С. 97—99.
- ^ Rybczynski 2000. С. 76—78.
- ^ «Скромный крестоносец: Отвернуть, привернуть». Популярная механика.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rybczynski, Witold One Good Turn: A Natural History of the Screwdriver and the Screw. — Scribner, 2000. — ISBN 978-0-684-86729-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Як сьвет быў зашрубаваны (анг.)
- Маленькая шрубавая энцыкляпэдыя (анг.)