Лебяда
Выгляд
(Пасля перасылкі з Chenopodium)
Лебяда | |||||||||||||||
Лебяда белая (Chenopodium album) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Chenopodium L., 1753 | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Лебяда[5] (Chenopodium) — род кветкавых раслін сямейства лебядовых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны і кусцікі. Лісце чаргаванае, пераважна надрэзана-зубчастае, часта пакрытае, як і сцёблы, мучністым налётам. Кветкі двухполыя з зялёным калякветнікам, сабраныя клубочкамі ў коласападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Уключае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар'яў. Найбольшая колькасць гаспадарча значных відаў паходзіць з заходніх і цэнтральных штатаў ЗША і ўнутраных раёнаў Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомая лебяда белая (Chenopodium album).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Харчовыя, кармавыя, лекавыя, тэхнічныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны; некаторыя ядавітыя.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- ↑ Звесткі пра род Chenopodium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лебяда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 176. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Chenopodium L. — Марь // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 82—85. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.