3 сакавіка
3 сакавіка — шэсцьдзесят трэці (шэсцьдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 1067: Адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск): горад спалены, гараджане забіты або выведзены ў палон.
- 1241: Манголы разбілі каля Кракава польскае войска на чале з Баляславам V.
- 1845: Фларыда ўвайшла ў склад ЗША.
- 1848: Пачалася дэмакратычная рэвалюцыя ў Венгрыі.
- 1861: У Расійскай імперыі выдадзены Маніфест на скасаванне прыгоннага права.
- 1863: Заснавана Нацыянальная акадэмія навук ЗША.
- 1878: Паміж Расійскай і Асманскай імперыямі быў падпісаны Сан-Стэфанскі мір.
- 1918: Паміж Германіяй і Савецкай Расіяй заключаны Брэсцкі мір.
- 1930: Вываз з Беларусі ў Сібір першага эшалона з «раскулачанымі» сялянскімі сем’ямі.
- 1992: Абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны.
- 2012: Упершыню ўручана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.
Нарадзіліся
правіць- 1700: Шарль-Жазеф Натуар, французскі мастак
- 1777: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог (пам. 12.8.1845)
- 1803: Аляксандр-Габрыэль Дэкан, французскі мастак
- 1805: Ёнас Фурэр, 1-ы прэзідэнт Швейцарыі
- 1843: Аляксандр Грэям Бел, амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона
- 1890: Лявон Заяц, беларускі палітык, дзеяч БНР (пам. 23.9.1935)
- 1899: Юрый Алеша, рускі савецкі пісьменнік
- 1900: Герасім Якушка, беларускі архітэктар (пам. 6.1.1942)
- 1914: Асгер Ёрн, дацкі мастак
- 1924: Ліз Асіа, швейцарская спявачка
- 1925: Цві Замір, ізраільскі ваенны дзеяч
- 1927: П’ер Абер, прэзідэнт Швейцарыі
- 1933: Томас Міліян, італьянскі акцёр
- 1940: Уладзімір Ладысеў, беларускі гісторык
- 1942: Уладзімір Кавалёнак, беларускі, савецкі касманаўт
- 1950: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст
- 1953: Валерый Маслюк, беларускі рэжысёр
- 1956: Збігнеў Бонек, польскі футбаліст, трэнер, спартыўны функцыянер
- 1976: Кейт Пентус-Розіманус, эстонскі дзяржаўны дзеяч
- 1982: Джэсіка Біл, амерыканская актрыса
- 1985: Марыэль Загуніс, амерыканская фехтавальшчыца, алімпійская чэмпіёнка
- 2002: Кілі Ходжкінсан, англійская бягуха
Памерлі
правіць- 1706: Іаган Пахельбель, нямецкі кампазітар
- 1767: Ян Глаўбіц, класік беларускай архітэктуры
- 1824: Джавані Батыста Віёці, італьянскі скрыпач (нар. 12.5.1753)
- 1941: Клім Грыневіч, беларускі паэт (нар. 5(18).2.1912)
- 1944: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (нар. 21.3.1883)
- 1953: Джэймс Джэй Джэфрыс, амерыканскі баксёр
- 1967: Глеб Глебаў, беларускі акцёр (нар. 11.5.1899)
- 2017: Раймон Капа, французскі футбаліст
- 2018: Валянціна Пятроўна Лемцюгова, беларускі мовазнавец
- 2023: Кэндзабура Оэ, японскі пісьменнік