Коцел
Коцел (славацк.: Koceľ, *? — † 876) — князь Блатэнскага княства на тэрыторыі сучаснай заходняй Венгрыі, сын князя Прыбіны і яго баварскай жонкі. Атрымаў баварскае імя Gozil (Chozil), якое гучала ў славянскім варыянце як «Коцел».
Коцел | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 820-я |
Смерць | 876 |
Бацька | Прыбіна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля смерці свайго бацькі прыкладна ў 861 годзе стаў князем у Панонскім княстве, да таго часу быў графам Блатэнскага графства як часткі Блатэнскага княства.
Адыграў важную ролю ў падтрымцы хрысціянства, калі ў яго сталіцы Блатнаградзе ў Паноніі ў 867 годзе гасцявалі Кірыл і Мяфодзій, калі яны былі на іх шляху да Рыма. Салунскія браты пераканалі Коцела ў неабходнасці распаўсюджвання славянскай літургіі і выхавалі ў Блатнаградзе прыкладна пяцьдзесят вучняў.
На мяжы 869/870 гадоў папа Адрыян II пасвяціў Мяфодзія ў архіепіскапа Паноніі, пра што яго прасіў і Коцел. Яго ўладанні не пазбеглі ўвагі Рыма і ў наступныя гады. Перад 14 маем 873 года новы Папа Рымскі Ян VIII даслаў Коцелу ліст, у якім папракаў яго, каб яго ўладанні «ачысцілася ад пралюбадзейства і іншых язычніцкіх звычаяў». Пазней яму даслаў яшчэ адзін асабісты ліст, у якім называе двух мужчын, здаецца Коцелевых вяльможаў, якія здрадзілі сваіх жонак. Просіць Коцела, каб той забараніў іх разводы і гэтак жа паступаў і ў іншых падобных выпадках. З абодвух лістоў вынікае, што Рым быў вельмі добра праінфармаваны аб сітуацыі ў Паноніі. Гэта абумоўлена тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыяй. Коцел быў падпарадкаваны Усходнефранкскаму каралеўству, і таму Рым быў лепш інфармаваны пра падзеі ў яго княстве, чым пра незалежныя зямлі, як напрыклад у Вялікай Маравіі.
Прычына смерці князя Коцела ахутана таямніцай. Пасля яго смерці княства атрымалі ў спадчыну сыны Віліям і Энгелшалк. Але не на доўгі час, таму што ў 882—884 гадах князь Святаполк I на былых уладаннях Коцела здзейсніў некалькі палітычных чыстак і пасля таго гэтыя землі ўключыў у склад Велікай Маравіі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Алимов, Денис Е. (2015). "В поисках племени: Посавское и Нитранское княжества в контексте этнополитической ситуации в славянском мире в IX в." Исторический формат. 4: 246–273.
- Betti, Maddalena (2013). The Making of Christian Moravia (858-882): Papal Power and Political Reality. Leiden-Boston: Brill.
- Bowlus, Charles R. (1995). Franks, Moravians, and Magyars: The Struggle for the Middle Danube, 788-907. Philadelphia: University of Pennsylvania Press.
- Goldberg, Eric J. (2006). Struggle for Empire: Kingship and Conflict under Louis the German, 817-876. Ithaca, NY: Cornell University Press.
- Richards, Ronald O. (2003). The Pannonian Slavic Dialect of the Common Slavic Proto-language: The View from Old Hungarian. Los Angeles: University of California.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коцел